<<
>>

ГЭТА БЫЛО У 1968 ГОДЗЕ: ТАК ПАЧЫНАЛАСЯ НОВАЯ ЭРА Санько С.І.

Вялікія эпохі не пільнуюцца круглых датау. Так, канец класічнай элшскай антычна- сці і пачатак эпохі элшзму прыпау на 336 г. да н.э. (прыкладна 1-ы год 111-й алімпіяльї, пачатак царавання Аляксандра Македонскага).

Найноушая эпоха пачалася таксама не у 2001-м годзе. Пераход у ІІІ-е тысячагоддзе быу адзначаны хіба фейерверкамі і вядомай кампутарнай праблемай 2000-га года. Ды яшчэ тэрактамі 11 верасня. Толькі гэта не было знакам пачатку новай эпохі — эпохі вайны цывілізацый, вайны культур, вайны рэлігій. Г эта былі ужо досыць спелыя праявы таго, што запачаткавалася значна раней. Г этаксама як і пагромы у прадмесцях Парыжу у 2005-м годзе, "карыкатурная вайна" і бурная па- рыжская вясна 2006-га, глабальны эканамічны крызю 2008-га і шмат чаго яшчэ, чаму мы з вамі есць сведкамі.

Сапраудны fin de siecle (канец стагоддзя), як і fin de millenium (конец тысячелетия), адбыуся, відавочна, раней.

Стары свет пачау трушчыцца у 1968-м.

Толькі няумольны закон Кону мог уладаваць у асады аднаго каляндарнага году столькі падзей.

Год наогул пачауся нядобра, калі не злавесна: землятрусам у Сіціліі (15 студзеня), катастрофай у Грэнландый амерыканскай "лятучай крэпасці" B-52 з чатырма ядзернымі бомбамі на борце (21 студзеня), катастрофамі ізраільскай (25 студзеня) і французкай (27 студзеня) падлодак у акваторыі Міжземнага мора. Падлодкі гінулі і пазней: 8 сакавіка блізу Гавайскіх выспау гіне савецкая дзізельная падлодка "К-129" з ядзернымі ракетамі і тарпедамі на борце, 22 мая атамная падлодка США USS Scorpion патанула за 740 км ад Азорскіх выспау, 24 мая у Баранцавым моры здараецца буйная аварыя на савецкай атам- най падлодцы першага пакалення "К-27", у выніку ліквідації якой былі чалавечыя ахвя- ры. Субмарыны гінулі не выпадкова — узброенае процістаянне дасягнула амаль пікавай напружанасці.

Ішла, в'етнамская вайна. Увесь цывшзаваны свет быу ахоплены нейкім рэвалюцый- ным імпэтам.

«Пражская вясна» была відавочна «правай», тады як французскі «май 1968га» — «левым» і нават «левацкім». Характэрныя лозунгі майскіх падзеяу у Франції: «Бяжы, таварыш, за табой стары свет!» («Cours, camarade, le vieux monde est derriere toi!»), «Уся улада умроенню!» («L’imagination au pouvoir!), а таксама «Алкаголь забівае. Пры- майце ЛСД!» («L‘alcool tue. Prenez du L.S.D!»). Сам жа ЛСД быу рэштэрпрэтаваны як «Let’s Save Democracy!» («Уратуем дэмакратыю!»).

Разам з тым у 1968-м ужо пазначыуся крызю «пакалення ЛСД і рок-н-рола». 23 жніуня Рынга Стар зрабіу спробу выйсці з групы «Бітлз». Да яе афіцыйнага распаду заставалася менш за два гады. А ужо чуліся новыя гукі і новыя рытмы. Эратычны аптамізм хіпі саступае месца змрочнай эсхаталогй «тяжкога металу». В 1968-м утвараюцца Deep Purple, Led Zeppeline, Nazareth. Літаральна праз год да гэтага шэрагу далучаюцца Black Sabbath і Uria Heep.

Падзеяу было, безумоуна, значна болей. Кожная з іх, здавалася б, магла адбыцца і без якой-колечы сувязі з астатнімі. Але не адбылася. Пэуна, не магла адбыцца. І справа тут у тым, што істотньїм было не само тое, што адбывалася, а у усведамленні, што свет ніколі больш не будзе такім, якім ен быу яшчэ учора. Менавіта гэтае усведамленне паяд- нала падзеі адным емістым сімвалам — 1968-ы — і падзяліла падзеі на да і пасля.

Свет не загінуу у 1968-м ад шматлікіх прыродных катаклізмау, не сгарэу ен і у ядзерным полымг Прыкладна у гэты час ужо акрэслшся агульныя абрысы будучай цывілізацыі, якую цяпер называюць ці то постшдустрыйнай, ці то шфармацыйнай. «Ін- фармацыйная» — яе найбольш характэрная азнака. Найбольш адэкватная щэалопя гэтай цывілізацыі - мпостмадэрнізмм. Прауда, не той, што быу абвешчаны у мастацтве, літара- туры, архыэктуры, філасофіі, а той, што у 60-я і пазней яшчэ толькі намацвауся у прыга- даных сферах. Дарэчы, менавіта у гэтыя гады амерыкансюя «фабрык думкі» («think tanks») далучаюцца да распрацоукі стратэгічнага канцэпту «Глабалізацыя».

Зараз, можа, нават цяжка уявіць, што блізка усе асноунае у тэхналогіях, што сення уважаецца за "звыклае" і само сабой зразумелае, было запачаткавана менавіта тады, і ці не найбольш "ураджайным" у гэтым стасунку стауся усе той жа 1968 год.

Вось толькі са- мыя яскравыя прыклады.

У 1968 годзе засноуваецца сенняшні мікрапрацэсарны гігант - Intel Corporation, не ведаць якую сення могуць толькі людзі вельмі сталага веку. А ужо у наступным 1969 годзе у мікрапратсарную гонку уключаецца і Advanced Micro Devices, больш вядомая сваей абрэвіятурай AMD. Іх жорсткай канкурэнцыяй шмат у чым вызначаецца сучасная канфігурацыя рынка мікразлектронікі, у прыватнасці, персанальных кампутарау.

Але і сам персанальны кампутар (ПК), паводле прызнання часопіса "Wired magazine", упершыню быу створаны кампаніяй Hewlett-Packard (HP) таксама у 1968 годзе. Гэта быу HP 9100A, названы, прауда, стваральнікамі сціпла "настольным калькулята- рам". Але тэрмш “персанальны кампутар” быу упершыню ужыты у дачыненні HP 9100A у тым жа 1968-м годзе у публікациі часопіса “Science” [1].

Тады ж билі закладзены канцэптуальныя і тэхшчныя асновы вырашэння праблем узаемадзеяння чалавека і кампутара. Так, у 1968 годзе, дзякуючы няурымсліваму эн- тузіазму Дугласа Энгельбарта (Douglas Engelbart) і яго калег, на свет божы з'явілася першая кампутарная мышка, якой было наканавана на многія дзесяцігоддзі стаць самым запатрабаваным маніпулятарам. Апроч таго, з'явіуся першы графічны карыстальніцкі інт- эрфэйс (Дуглас Энгельбарт), быу распрацаваны фармат для ттэграцып тэкста і графікі, пачалася рэалізацыя ідэі гіпертэкставай арганізацыі дакумантау і сее-тое іншае, звы- чайнае у сучасных вылічальных сістэмах. У прыватнасщ, у 1968-м годзе былі прадстауле- ны адразу дзве сютэмы гіпертэкставай разметкі: Hypertext Editing System Тэда Нэльсана (Ted Nelson) і Энгеса Ван Дама (Andries van Dam) у Броунаускім універсітэце і NLS ("oN-Line System") Дугласа Энгельбарта у Стэнфардскім даследчым інстытуце. Сам тэрмш «гшертэкст» быу прапанаваны Нэльсанам яшчэ у 1965-м годзе.

У сакавіку 1968-га года суперкампутар з графічным інтэрфейсам “M5 Multitronic System”, які павінен быу цалкам замяніць чалавека у кіраванні касмічним караблем “Enterprise”, быу прадэманстраваны шырокай публіцы у чарговай серыі фэш^ “Star Trek”.

І у тым жа 1968 годзе з'явіуся першы прататып прылады віртуальнай рэальнасці, створаны Іванам Сазэрлэндам (Ivan Sutherland) і ягоным студэнтам Бобам Спроулам (Bob Sproull) — шлем-дысплей (Head Mounted Display або HMD).

Але карціна была б далека не поунай, калі не прыгадаць, што першыя дзеючыя прататыпы будучай глабальнай сеткі Інтэрнэт — гэта таксама здабиткі гэтага і наступних гадоу. Так, у 1968 годзе бьілі у асноуным завершаны працы па стварэнш першай размер- каванай кампутарнай сеткі ARPANET, якая павінна была найперш абслугоуваць патрэбы Мшстэрства абароны ЗША, у прыватнасці, па бяспечным кіраванні ядзерна-ракетным комплексам. І ужо у наступным 1969 годзе першы "канэкт" быу усталяваны. Паралельна аналапчныя працы вяліся і у нетрах абароннага ведамства Францыі. На той момант ужо існавала (з 1965 г.) такая знаемая і неабходная зараз ледзь не кожнаму рэч, як электронная пошта. Па хуткім часе (у 1971 годзе) Рэем Томлінсанам быу уведзены ва ужытак значок "@" (ад анг. at "на"), пяшчотна называны непрафесійнымі карыстальнікамі (г.зн. самай шырокай публікай) "сабачкам", які адзяліу імя карыстальніка (паштовай скрыт) ад імя сервера (машыны), на якой гэтая скрыня знаходзіцца.

Нельга забыцца тут і на тое, што менавіта у 1968 годзе спецыялісты з ATamp;T і Bell Labs (ЗША) прапанавалі канцэпцыю сістэмы сотавай сувязі, хаця рэалізаваная яна была толькі праз цэлае дзесяцігоддзе (у 1978 г. у Чыкага і у 1979 г. у Токіа). Без прынцыповых канцэптуальных зменау яна і была спадкаваная сучасншмі сістэмамі сотавай сувязі.

Што ужо казаць пра тэлебачанне, якое увайшло у побыт міліенау людзей ува усім свеце, у тым ліку і у Савецкім Саюзе. Тут цікава адзначыць адно, што менавіта 1 студзеня 1968 года на Цэнтральным тэлебачанш упершыню выйшла у эфір інфармацыйная прагра- ма "Час", якая больш за два дзесяцігоддзі была галоуным інструментам ідзалагічнай апра- цоукі соцень міліенау савецкіх людзей.

Многія тады верылі, што светлы тэхналапчны рай, гэтакі новы "Геліяполіс", ужо не за гарамі.

Гэтым аптымізмам і верай у светлую будучыню чалавецтва прасякнуты культа- вы фільм Стэнли Кубрика «Космическая одиссея: 2001», сцэнар да якога быу натсаны ім разам з Артурам Кларкам. Прэм'ера фільма адбылася таксама у 1968 годзе.

Гэтая тэхналапчная рэвалюцыя не была ізаляваним феноменам, а адлюстроувала глыбок1я сютэмныя ператварэнні ува усей заходняй цывшзацыг Філасофія, як ніякая іншая галіна культуры, аказалася надзвычай чуйнай да гэтых зменау, хаця з ладнага і сама была да іх спрычынена. У 1968-м годзе літаральна у часе студэнцюх хваляванняу Умбэр- та Эка піша сваю класічную працу па семіялогіі культуры: “Структура, якая адсутнічае” (“La struttura assente”). У гэтым жа годзе выходзщь і яго “Вызначэнне мастац- тва” (“La definizione dell'arte”). Годам раней аж трыма працамі абрынае на студэнцк1я ро- зумы Жак Дэрыда: “Пісьмо і адрозненне” (“L'ecriture et la difference”), “Аб граматалогіі” (“De la grammatologie”) і “Гутарка і феномен: уводзіны у праблему знака у фенаменалогіі Гусэрля” (“La voix et le phenomene: Introduction au probleme du signe dans la phenomenologie de Husserl”), якія склалі класічны канон дэканструктывізму. У 1968-м выходзщь культавае эсэ Ралана Барта “Смерць аутара” (“La mort de l’auteur”). Жыль Дэлез публікуе “Спіноза і праблема выразу” (“Spinoza et le probleme de l'expression”) і “Адрозненне і паутор” (“Difference et repetition”), а праз год сваю класічную “Логіку сэнсу” (“Logique du sens”). Тут названы адно некаторыя з тых прац таго часу, якія на дзе- сяцігоддзі змянілі сам спосаб філасофствавання.

Аднак гэтыя мроі з ладнага азмрочваліся страшэннымі сацыяльнымі, палпычнымц эканамічнымі, ваеннымі катаклізмамі, якія ахапілі усе закуткі планеты. Планету біла са- праудная ліхаманка. Шмат каму было зразумела, што стары свет ("свет бацькоу") ады- ходзіць у нябыт, што надыходзщь нейкі ініїш. Які? - гэтага ніхто не ведау. Як наурад ці ведае і сення — праз 40 гадоу. Прынамсі, сістэмны эканамічны кршзіс, які ахапіу сусвет- ную эканом^, паказвае, што адных тэхналагічных шавацый недастаткова для устойліва- га развіцця. А можа і не у іх справа?

Есць беларуская народная мудрасць: “Дай, Божа, усе умець ды не усе рабіць!” На жаль, там, дзе ідзецца пра уладу і прыбытак, любая мудрасць стагоддзяу замаукае.

Літаратура

  1. HP Virtual Museum: History of the 9100A desktop calculator, 1968. [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: http:// hewlettpackard.com/ hpinfo/ abouthp/ histnfacts/ museum/ personalsystems/ 0021/0021history.html. Дата доступу: 20.10.2008.

<< | >>
Источник: Коллектив авторов. Мировоззренческие и философско-методологические основания инновационного развития современного общества: Беларусь, регион, мир. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 5 - 6 ноября 2008 г.; Институт философии НАН Беларуси. - Минск: Право и экономика. - 540 с.. 2008

Еще по теме ГЭТА БЫЛО У 1968 ГОДЗЕ: ТАК ПАЧЫНАЛАСЯ НОВАЯ ЭРА Санько С.І.:

  1. Александр Александрович Макаров (1857–1919) «ТАК БЫЛО, И ТАК БУДЕТ ВПРЕДЬ»
  2. Новая эра в информационных операциях
  3. М.А. Абдуллаев. ИЗ ИСТОРИИ ФИЛОСОФСКОЙ И ОБЩЕСТВЕННО-ПОЛИТИЧЕСКОЙ МЫСЛИ НАРОДОВ ДАГЕСТАНА В XIX в. ИЗДАТЕЛЬСТВО «НАУКА», Москва,   1968, 1968
  4. Юля: "Надо было развестись, чтобы начать жить так хорошо"
  5. О свете, огне, светилах, как солнце, так луне, так и звездах
  6. ОТЧЕГО В СОЕДИНЕННЫХ ШТАТАХ ВСТРЕЧАЕТСЯ ТАК МНОГО ЧЕСТОЛЮБИВЫХ ЛЮДЕЙ И ТАК МАЛО — ПОДЛИННЫХ ЧЕСТОЛЮБЦЕВ
  7. «Эра пацифизма»
  8. Эра телевидения
  9. Эра Стараче (1931-1939)
  10. Глава 1 Современный мир. Эра информационных технологий
  11. Поиски новых путей. 1968 год в Чехословакии
  12. Л.М.СПИРИН. КЛАССЫ И ПАРТИИ В ГРАЖДАНСКОЙ ВОИНЕ В РОССИИ (1917—1920 гг.), 1968